Шчырай суседцы Вандзе Канстанцiнауне
Шчырай суседцы Вандзе Канстанцінаўне
Поўня коціцца за лес наш сасновы.
Будзе ў Ванды новы дах – новы, новы!
Будзе Ванда браць вадзіцу са студні.
Я да Ванды падыду ў дзень мой судны
І скажу ёй: “Дзякуй, Ванда, мне за помач”.
А яна мне: “Ну, дык ладна, мы ж тут побач.
Мы ж суседзі. Паглядзі. Дах мой новы…”
Поўня сядзе ля вады ды на дровы…
Пасядзіць. А адпачне, зноў на неба.
Ёй нічога на зямлі ўжо не трэба…
Поўня коціцца за лес мой сасновы.
Зачапілася за дах Вандзін новы…
7 кастрычніка 2022 г., у 3 ночы.
Свидетельство о публикации №122100701458