Работникам Культуры Ошмянщины
Пра тое, што да болю раніць.
Пра лёс людскі і чалавечнасць,
Пра Гонар і святую Памяць.
Хоць прыйдзе час, радкі натхнення
Папоўняць склад макулатуры.
Ды паўстаюць у мроях цені
Былых Работнікаў Культуры.
Кракоўскі клуб..Яго засценкі
Трывожыць Памяць і сягоння.
Баян Івана Барысенкі
І песні " Жытніцы" народнай...
Жупранскі клуб- былі часы
Быў холад там, ды як ахвоча,
Сям'і Зяленскіх галасы
Гучалі аж да самай ночы...
Магутны голас Левітана,
Кароль з акцёрскаю каронаю!
Ну хто не ведаў у Ашмянах
Аляксандра Спірыдонава?!
Акцёра, тамаду, саліста
Усе сустракалі на ура!
Як знакамітага артыста
Лукашэвіча Пятра!..
Заўжды былі на "біс" канцэрты,
А танчылі, уздымаўся пыл!
Калі іграў на інструментах
Жаўнеровіч Міхаіл!...
Тэатр, кіно яму скарыліся,
Служыў аддана- і бывайце!
Хай яго Зорка закацілася-
Міхеенку не забывайце!..
З нябёс, мабыць, наканавана
Таксама быць сярод Свяціл.
Бо працы, творчасці адданы
Быў і Казлоўскі Міхаіл!..
З дзяцінства.песняй апантаная..
Абмыта маладосць слязою..
Не знікне Памяць у Гальшанах
Пра голас Міклашэўскай Зоі...
Яны гарэлі, нібы Зоркі,
Свой Талент аддавалі людзям...
І будзе вельмі- вельмі горка,
Калі ўсе мы іх забудзем...
Шануйце Памяць добрым словам,
Ды так, каб Слава зноў грымела!
Усе мы з вамі тут часова,
Часова і душа, і цела...
Калі- небудзь і нас не стане-
І толькі Памяць дасць ацэнку.
Хто жыў, нібы ў мёртвым стане,
А хто гарэў як Барысенка!
Артысты- тонкія натуры,
Да вас звяртаюся з выпадку.
Шануйце тых, хто жыў Культурай,
І ўшануюць вас нашчадкі!..
Свидетельство о публикации №122100701244