Вось и верасень прыйшоу
Вось і верасень прыйшоў!
Кліча дзетак школа.
Абдымае гурт буслоў
Выспу пожні голай.
Пасумнелі сад і бор,
Вішня лісце губіць,
Месяц выплыў у дазор,
Зорачкі галубіць.
Пахне дымам і кастром,
Солнца дыск згарае…
Птушка восені крылом
Нам здаля махае.
Свидетельство о публикации №122100605809