На ростанях Любовi - 11 -
Самаквет - вясёлкавасць душы...
Калі прачулы музыцы імшы,
Касцёла звон надыдзе: спатканне!..
Уцям, сэрца: руняцца нагоды;
Ускрайкі сэрца свята ўздых знайшоў.
Ён любові; цяпер, калі дайшоў,
Найпершы файны венчык асалоды...
Да гэтых дзён жагнаў рукою.
Да гэтых дзён не чулася душа.
Адзнака мне - адчайная імша
У чэраве цячэ праз Час, ракою...
Маю любоў вякоў гартаюць рукі.
Пісанне. Адшукваючы адказ.
Каб між латыні расчыніўся сказ
Аб тэй любові... Стрыножаць. Мукі.
Тых іскр нястрыманых - кветка
Новы век. Спадкаемцам жывых прыкмет.
(Я тваім вейкам аднавіў Сусвет!)
Іскраў джала, - нястрыманая кветка...
Наноў ізноў. Вяртацца. Расці.
Адшукваць лістотнікі, увырай, -
І з-пад аблок вітаць крылы
Таго, хто ведаў шчасце пры жыцці!..
Свидетельство о публикации №122100403288