На ростанях Любовi - 10 -

Бывае - дзень: не мірыцца сэрца.
Хваляй замірае ўнутры...
Гараць, дзе сэрца, свечкамі кастры
І на душы дзверы і ля сэрца;
       Бывае, арыстакратычны часткай
       Жывы, - пакора, калена на агню...
       Сябе непераадольна кудысь ганю.
       Душа тады сама паўзе ў пастку...
Бывае - рынуты дзень: вятрамі.
Стаю, нядумны парастак зямлі.
І тло - натхненні - водары сышлі.
Рыпяць агаркі - жарсці - пад нагамі...
       А ты дзея! ты наскрозь любоў!
       Мяне прадвызначыла "таямніча".
       "Жыццё цані", - смяшынка твая кліча.
       Гук стуль свавольны! сцябла слупоў
Ё каляндар, - не каляндар рабоў...
...Крэсліць хібы зла - да смерці звычкі.
...Руйнаваць курганы-каплічкі
Для здуманых немаўлят бажкоў...
       Хто я? чым я на зямлі?
       "Сланечнік" мой фантастычны. Рукі
       Ачоляць сэрца. Музыка і гукі.
       Я іх не чуў ніколі на зямлі...


Рецензии