Палюляй мяне

Палюляй мяне, стылы вецер!
Я прывеціла млявы вечар,
Аддала паклоны ўсім абразам,
Не дазволіла бегчы марным слязам.
Вось стаю. Забірай ды нясі.
Што захочаш за гэта прасі!
Наўзамен падаруй мне волю,
Каб адчула сябе я жывою!


Рецензии