Пакрысе

Учора размаўлялі з Пакрысе…
Было прыемна, файна, зручна, лёгка.
Сварыліся раз-пораз – як усе,
Здаралася, заходзілі далёка,
Але трымалі ў межах плынь размоў,
Карчы ўсё абыходзілі, мялізны.
Стварала мова сеткі-пасткі слоў,
Схіляючы наўмысна нас да трызны,
Калi размова раптам прынясе
Нячутае дагэтуль срэбра-слоўца…
Учора размаўлялі з Пакрысе…
Я ведаю, што дрэнны суразмоўца,
Але імкнуся з кожным разам лепш
Адпавядаць правобразу паэта.
Так сёння нарадзіўся гэты верш,
І дзякуй, Пакрысе, табе за гэта.

02.10.2022


Рецензии