Бывае

Бывае, уранку станеш ля вакна,
На караблі з аблокамі глядзіш,
І прыйдзе думка да цябе адна:
Як добра, што ты вось так стаіш,

Што можаш пасміхацца ад душы,
Цяпло ад сценаў родных адчуваць
І што так лёгка і пакойна жыць
Не мае ўлады хтось перашкаджаць.

Але, калі азірнешся ўсюды -
На сэрцы так балюча затрымціць -
Як свет сабе падпісвае прысуды -
Вайной замест квітучасці ісці.

Як так?! Як можа стацца так?!
Дзе штось мы не ўсвядомілі ў мінулым?
Каб мір ператварыць у бардак,
Каб нянавісцю і абразай думаць?!

Ніколі мне таго не зразумець:
Ні пад прымусам кулі, альбо кратаў…
Жывем жа, каб дабро па свеце несць,
А не вайной хадзіць на званых братаў.


Рецензии