На ростанях Любовi - 9 -
Сюды, здалёк, у студзеня часы;
Зноў аб вясне варожаць галасы! -
Маёй любові англійскія санеты!..
Студзень. Рып сцюдзіць, сцюдзіць.
Кранае. Пільна зашпільвае імглой.
А санет ясніцца табой!..
Твая любоў душу ўзорыць: будзіць!
"Не збоч у яр, у чэрствую душу,
Кахання ўладар". Таму люблю.
Я адкрываю - як цябе люблю!..
Плыву не цацкай гуку кірмашу -
Маёй любові англійскія санеты!
Сюды здалёк, у студзеня часы,
Твае - на ўзвіў суквету валасы!
Маёй любові англійскія санеты!
З паветра, з нетры. Музыка Любові.
Дар! Моц! Снежнасць завірухі.
Яскрава траўнем узрастаюць з р у х і, -
Паветра, нетры - музыка любові!..
О голас мройнасці - адценне!
О голас вольны - да вятроў!
Святочна! зграбнасць між двароў!
Вёслы вёснаў. Пырскамі міхценне...
Свидетельство о публикации №122092902478