Няма цягнiка у маладосць

Няма цягніка ў маладосць!
Шчэ людзі яго не прыдбалі.
Але ўспамін аб тых ёсць,
Каго ў маладосці кахалі!

Каго бачым мы па начах,
Хто к нам залятае ў мроі
Са ззяннем у любых вачах
Чароўнае шчасце былое.

Няма цягніка ў маладосць,
Туды не ляцяць самалёты.
Я там усяго толькі госць,
Часцінка там жыўшай істоты!


Рецензии