Не напячэ
У печы з самага рання.
Не напячэ… Адпачываці
Ёй Усявышні даў штодня.
Пайшла яна ціхутка ў неба
І для Анёлаў там пячэ.
А мне не трэба нават хлеба!..
Сляза няпрошана цячэ.
Не напячэ матуля болей
Аладак, сэрцу дарагіх.
Не напячэ… А мне ад болю
НЕ чутна рук і ног сваіх.
Бо замяніць ніхто не варты
Яе любові, дабрыні.
Гляджу на крыж вялікі ўпарта,
А бачу печ, вуглёў агні.
Не напячэ яечні з салам
І не падасць з блінамі мне
Матулька, бо Анёлам стала
Яна ў апошнім ціхім сне.
27.09.2022 г.
Свидетельство о публикации №122092702081