Чалавек
Падобным блізка да Сябе.
Кожны з’яўляецца шэдэўрам,
Бязмежна дарагім Табе.
Даў ганаровае імя нам:
“Названы будзеш Чалавек”,
Шмат інструментаў даў для шчасця –
Не скарыстаць усіх за век!
Якім я бачу чалавека? -
Стварэннем моцным і слабым,
Слабым грахоўнасцю сваёю,
І застраваннем ва ўсім тым,
Что цягне ўніз, што ставіць межы,
На сэрцы путы ўскладае,
Што злу рыхтуе добру глебу
І ў цемры душу закрывае.
Гучыць даволі безнадзейна.
Так, чалавек недасканалы,
Але ён мае розум, волю,
І вопыт продкаў за плячамі.
Ён моцны тым, што мае здольнасць
Глядзець назад, рабіць высновы,
Прадухіляць страшныя рэчы,
Скарыстаць вопыт, стварыць новы.
Ён моцны тым, что мае мову
І лепшу зброю – дыялог,
Адзін з адным, ці, можа, з Богам,
Галоўнае, - не маналог.
Ён верны, шчыры і адданы,
Ён непаўторны і адкрыты,
Духоўна вельмі ён багаты
І шмат у чым таленавіты.
Рашучы ён, патрыятычны,
Кахаючы ён і каханы,
Ён блізкі тым, каму патрэбны,
Ён просты і самаадданы.
Мы сацыяльныя істоты,
Бясконца можам развівацца,
Давайце да святла імкнуцца,
Каб годна Чалавекам звацца!
26.02.2022
Свидетельство о публикации №122092606309