Мёртвым не балiць
Каб усё разгубіла, здурнела, спаліла сябе дазвання.
Каб уся скавытала, каб моцы ніколі не мела.
І пець не магла аніводнага дня.
Каб моўчкі, бязлітасна – ахвяравала.
Бяз твару, бяз голасу – у вечны паклон.
Трымцела, згаджалася – і забывала,
Што сэрца і гонар забралі ў палон.
Раўла – не чакала ні хлеба, ні волі.
Ня ведала мовы сваёй глыбіні.
Каб дзеці твае не прачнулісь ніколі –
Так хочацца вам пасячы карані.
Баліць – бо сапраўдная, тая, што дыхае болем,
Баліць – бо жывая і душу ад роспачы рве.
Ня спыніцца і не скарыцца ніколі.
Таму што Жыве! Бо адвечна Жыве!..
Свидетельство о публикации №122092504906