Душа васiльковая
Ты – зямелька родная, Беларусь каханая!
Ты ж мяне баюкала, калыхала спевамi,
I дажджамi плакала над маiмi бедамi.
Ты лiстоу хусцiнкаю слёзы уцiрала мне,
Песняю з журбiнкаю Душу амывала мне.
Ты, як мацi родная, нада мной малiлася,
Прыгажосць лагодная у сэрдцы пасялiлася!
Вочкамi дзiцячымi, нiбы з неба зорамi,
Пазiрае спадчына усмешак iх узорамi.
I з дзiцячай ласкаю, цiхай, роднай моваю
Сэрдцам закахауся я у Душу Васiльковую!
Свидетельство о публикации №122092407041