Пастаральныя пацягушкi

Глядзі – п'яненькая карга
шнырыць,
шнырыць,
ШНЫРЫЦЬ
па
…парку кругамі!

Вецер удзімае ёй
у галаву
марок і змрок...

У адлюстраваным святле месяца
бліскае прыхлёб з яе бутэлькі…

Шчасліва да ўпаду,
што хоць гэтаю ноччу,
зусім выпаліла боль
смяротных расстанні.

Адзінота…

І, касабокаю козачкай,
топчацца ў пары падабенства вальса...
А, можа, гэта п'яны гапак,
або руская румба...

І гарлапаніць што ёсць мачы

Ідзіце вы ўсё!

На...
на...
на...!!!

З галінак зрываючы сонных варон.


Рецензии