На бездарожжы
Адужаў сон i цягне ў бездань.
Ухмылку бачу, чую крыкi:
- Дыхай!..
А як? Пятля на шыi,
Паветра заглынуць спрабую…
Ухмылку замяняе смех i крык мацнейшы:
- Плывi!.. А рукi цiнаю спавiты на дне марскiм i… Нерухомосць.
- Карабкайся!.. Крычаць… I рогат,
А ногi ланцугi скавалi.
Пад рогату раскаты скачуць думкi,
А сэрца давiць камень…
Рагоча дэман, зазывае i рай нябесны абяцае…
А у вачах яго я бачу лёс свой –
Там скалы, прорва, чорны дым над пеклам…
Тану ад жудасцi i страху...
Ды толькi ветрык шэпча:
- Рывок зрабi апошнi, з усей моцы, каб камень скiнуць з сэрца,
Парвецца цiна, страцiш путы,
Прамень загляне i сагрэе, пакажа шлях на зорку…
Пад шэпат ветру, распраўляю крылы,
Здымае, як рукой, мой сон пакорны.
Мiгае зорка, падхоплiвае крылы бурай,
Iмчуся ўдалеч, дзе зiяе сонца…
Свидетельство о публикации №122092203156