На ростанях Любовi - 8 -
Узважыць дол санлівыя сады.
Запаланіла мяне сабою ты, -
Не лёг цень на мае скроні.
І каб чаборыў, цвіў у Сусвеце
Сярод бязладдзя, могілак-скляпоў,
Ты - дзіця і матрыца вякоў -
Усміхнулася. Умеюць гэта дзеці!
Дзіцячых мар сплятаў табе вянок
І з летніх рос каваў табе пярсцёнак.
Паміж гасцінца вавёрчыных сасонак
Пранёсся на дзядзінец-катушок...
Блукаў, прыцэльны, птушак галасамі,
У гоман рэху датрымаў душу.
І разумеў: без цябе зблуджу
І пагатоў блукаць... і - галасамі
Блукаў... Адзін. А ты? агмень душы
На вастрыні сэрцу - небасхілы;
Азнаў давер уцямны іншай сілы:
Не заставацца мёрзнуцць на мяжы!..
Ты жывая пацерка кахання.
Развіднеў. Адкратана любоў.
Сярод бязладдзя, болю, вякоў
Такое атрымаў я дараванне!
Свидетельство о публикации №122092203014