Навошта вожыку iголкi
Спытаў настаўнік у Міколкі.
І вучань даў адказ бясспрэчны:
На іх ён носіць сввае рэчы.
З травы і лісця дом будуе
І дзетак там сваіх гадуе.
А каб драпежнік не трывожыў,
Ён футра голкамі ўпрыгожыў.
Нат воўк з лісой, што гоняць зайца,
Найболей вожыка баяцца.
Ён хоць малы, ды сколе бокі
Так, што пачнеш ад болю скокі.
Свидетельство о публикации №122092200136