***
Да тых падзей, што творыць сёння час.
Мы дорым для Радзімы сэрцаў ружы,
Каб бляск надзей Свабоды не пагас.
Калі не мы, дык хто ўратуе сёння
Ад здрады край наш белы: Беларусь?
Сыноў і дочак клікае Пагоня --
Яны спадзевы продкаў зберагуць.
Надыдзе дзень, што блаславёны Богам --
На волю выйдуць дочкі і сыны.
І пойдзе мой народ сваёй дарогай
Насустрач міру ад чужой вайны
І здзекаў тых, што тут чынілі каты,
Калі знішчалі ў турмах мой народ.
Замок чаплялі, каб маўчалі краты,
Каб аніхто не змог раскрыць свой рот.
Настане час -- і адгукнеца рэха.
Яно паўторыць -- Беларусь жыве!
Заззяе сонца на счарнелых стрэхах
Яго ніхто з тых стрэхаў не зжане.
Свидетельство о публикации №122092200119