ЧАС ПIК
Па маёй Айчыне плача неба.
Шэпчуць хмары: волю зберажы,
Бо яна сягоння людзям трэба.
А на сэрцы гэткая туга,
Што няма ні веры, ні надзеі.
Вольны чалавек цяпер слуга --
На яго ланцуг раба надзелі.
Скраў рэжым ад кожнага спадзеў.
Рабскай працай не суцешыш думы.
Дождж кругі малюе на вадзе --
Вынішчае планы і задумы.
Круг -- пятля, замкнёнасьць і тупік,
Калі з хаты выйсьці немагчыма.
Беларусь жыве у часе пік.
Гэты час для роздуму прычына.
Свидетельство о публикации №122092107708