Вязень

Айчына стала мне турмою,
Турма -- Айчынай і жаною.
Я вязень вечнае любові --
Жыву й канаю з ёй ад болю.

Хтось скажа мне: сам вінаваты --
Скруціў сабе Айчыну з ваты.
Яе ж няма! -- вось дзе прычына --
Не любіць больш дзяцей Айчына.

Яе з народам, як халопаў
Прыдбаў той пан, што сёмгу лопаў.
А хто ж прадаў яе паночку
За сала шмат і піва бочку?

Той праўды нам ніхто не скажа,
Бо праўда чорная, бы сажа.
Айчына думак больш не лечыць --
Яна людзей сваіх калечыць.

Той пан -- вар'ят з усіх вар'ятаў.
Яго сам д'ябал нам пасватаў,
Каб за любоў мы несьлі кару
І не знайшлі для ўчасця пару.

У нас няма зямлі,а вера
Даўным даўно прадажнай стала.
Няма страшней на свеце звера,
Што піва п'е і топча сала.
 


Рецензии