Прыпынак паэта
Прыныніўся стомлены паэт.
Новы верш у сэрцы выкрасае --
Творца не расстраціў свой імпэт.
Напаткалі думы на вакзале.
Вырастаюць вершы з суму дзён.
Дзесьці паміж Менскам і Заслаўем
Шлях паэта сённяшні відзён.
Шэпча вецер думы аб Радзіме.
Плача восень на стары перон.
Круціць час заведзены гадзіннік,
Піша верш не стрэлкамі, -- пяром.
Так было ў маім жыцці калісьці
Сто гадоў назад, ці можа, больш.
Атрысала восень долу лісьце,
У мароз імчала басанож.
Паравоз змянілі электрычкі,
Лёг асфальт на дзён мінулых брук.
Не знайсці больш кучара і брычкі --
Новы час -- старому не сябрук.
17.09.2021.
Свидетельство о публикации №122092006058