Думкi аб волi
Хоць позірк мой вартуюць краты.
Няма ў маёй краіне долі --
Куды ні глянь -- тэрор ды каты.
Сістэма круціць жорнаў кола --
Знішчае веру і надзею.
Асенні ліст зляцеў да долу
Ў святую, светлую нядзелю.
Царква не лечыць душаў раны --
Яна жыве з тэрорам разам.
У храмах моляцца тыраны --
Няма свабоды ля абразаў.
Жыву ўспамінам аб мінулым,
Дзе чалавек Радзіме верыў.
Улады веру падманулі
І зачынілі ў Храме дзверы.
17.09.2022.
Свидетельство о публикации №122092005992