Успамiны
што лета адлятае
павуціннем
у далёкі шлях.
З ім шапоча
восень залатая,
што за летам
следам надышла.
У рубінах
спелае каліны
зноўку чую
я тваё імя.
Што з ты робіш
з думкамі Аліна,
Што ж вярэдзіш
Іх на ўскрайку дня?
Сэрца з сэрцам
б'ецца і гамоніць.
Бляск пачуццяў
не супыніць ноч.
Дзесьці грае
весела гармонік.
Ты яго паглядам не суроч.
Гэта восень
праліла ўспаміны.
Знітавала
сэрцы маладых.
Прытуліўся
хлопец да Аліны,
Прарастала
Шчасце праз гады.
17.09.2022.
Свидетельство о публикации №122092005915