Марысi

Каб ты зразумела ўсе вершы паэта --
Я б стаў прад табой на калені.
Сказаў табе дзякуй, дзяўчына, за гэта --
Вы шлях маіх дум адалелі.

Абняў цябе шчыра, як неба вясёлка,
Праліўся дажджом залацістым
З той хмары вялікай, азызлай, высокай,
Што колер прынесла квяцісты.

Пачуцці зямлі і пачуцці нябёсаў
У сэрцы зайгралі б надзеяю.
Паслухай, як грае вясёлка над лёсам,
Ад нас больш ніхто не скрадзе яе.

Нам разам па шляху чумацкаму крочыць
Праз цемру і церні, праз боль і пакуты.
Світанак праколе праменнямі вочы
Той ночы, якою быў лёс мой закуты.

Я веру -- ты зможаш адолець няўзгоды,
Дайсьці да абранае мэты.
Характар такі -- ад зямлі, ад прыроды --
Ён думаю вольнай сагрэты.

Я проста цаню тых людзей, што гадуюць
У сэрцы любоў да Айчыны.
Убачыў сягоння цябе, маладую,
І вершы мой боль залячылі.

19.09.2021.


Рецензии