Родная мова

У песні дажджу
І ў праменнях світанку,
У паху чабору
І ў квецені бэзу,
Цябе сустракаў я
Ля хаты, на ганку
Ў малюнках прыроды,
Жыцця паланэзу.

О, мова мая! --
Мілагучная мова --
Крыніца жыцця,
Што з надзеяю б'ецца!
Ты долі народа
І шчасця аснова,
Бо ты -- яго вера,
І  думка, і сэрца.

Знішчалі цябе
Іншаземцы -- вар'яты,
Хацелі з зямлі
Нашай вырваць язык.
Ды мова заўсёды
Вярталася ў хаты:
Яна падавала
Свой голас і зык.

Я чуў яе ўранні
На скошаным лузе:
На кветках вясновых,
Дзе пчолы гулі.
Развязвала мова
Зацягнуты вузел.
Яна вызваляла
Народ ад пятлі.

20.09.2021.


Рецензии