На ростанях Любовi - 7 -
У вочы ўглядацца наваколлю.
Шукаць ва ўсім сапраўднейшую волю
Тут, на зямлі, дзе вечны тар-та-рам.
Тут, на зямлі, нясконцымі вятрамі
Прадвесце чуў у пік шчаслівы дням -
І век сцярог па сховах яго нам:
Любоў - такую - набліжалі самі...
Цяпер рой зор - гукі капяжа.
Праз скавытанне завірухі
Асэнсаваў: тут кружаць духі!
Пні дрэў лагодай ажно свецяць нам!..
Цяпер спагады болей да людзей.
Жывы цяпер, вонкі захапленнем,
Нібы дабру, адсыпаны насеннем, -
"Трохкутнікі" маіх былых надзей...
Каханая! так будзе заўсёды.
Плытка мілі лашчаць зноўку лён!..
Задуменны бор - існы звон.
Думкі птушак утвораць пералёты...
Каханая! любі, любі за тое, -
Межамі зла сцюдзёныя прасторы, -
Агнявікі ж прайшлі ваду, іх горы.
У строях, не падобных на паліто...
Свидетельство о публикации №122091908040