Гора
Пільна ўгледжваючыся ў далячынь?
Усё жыццё ты правяла пры Бозе,
Дык чаму ж такая ў сэрцы стынь?
Выліняў блакіт тваіх вачэй,
Сінь раз'ела горкіх слёзаў соль.
Божа, прыбяры яе хутчэй да сябе,
Каб сцішыць сэрца боль.
Любых аддала вайне сыноў,
Атрымала столькі ж пахаванак.
Не вярнуліся яны дамоў,
Паглядзі, крывіць рабінай ранак.
Гроначкі, як дробны ўспамін,
Кожная, як падарунак лёсу...
Шэпчуць несуцешна вусны: "Сын!.."
І ляціць малітва да нябёсаў.
19 верасня 2022г
Свидетельство о публикации №122091907818