Восень
Золатам шчодра малюе прастор.
Клiн жураўлёў закурлыкаў над гаем –
Шле восень гукаў сваiх перабор.
Лiсце, як сонейка яркiя ўспышкi,
Вецер калыша, сплятае ў вянок.
Нiжа на ёлках з лiстоты манiшкi,
Кружыць лiсцё, бы танцуе вальсок.
Восенi пахi вiтаюць ў паветры,
Чарамi кружаць, казычаць наш нос.
Дзесь за гарамi схавалася лета,
Вэлюм знiмае вятрыла з бяроз.
Рана звiсае над краем змярканне,
Чорны дыван упрыгожвае серп.
Россыпам зорак, умела сатканых,
Клiчуць i шлюць нам сусветы прывет.
Плача, лье слёзы дажджлiвыя восень,
Хутка прыроду ахутае сном.
Доўгiя ночы i досвiтак познi –
Роздуму час, каб прачнуцца арлом…
Свидетельство о публикации №122091904678