Женская осень

Жаночая восень з журбою і сумам,
З дажджамі ў пяшчотнай жаночай душы.
Жаночая восень - нялёгкія думы,
А часам і мроі  ў зорнай цішы.

А як нечакана яна наступае,
Бывае, што прыйдзе, заўчасна, вясной.
Калі наваколле цвіце, ажывае-
Прыносіць і радасць, і добры настрой.

Гараць верхавіны бярозак і сосен
Ад сонечных промняў- дарунак вясны.
А ў сэрца жанчыны закралася восень,
І сняцца ёй стомленай шэрыя сны.

Вось шэраю хмараю лёс паланіла,
І шэрань пакрыла ушчэнт валасы.
І рукі да долу, зламаныя крылы,
Люстэрка не бачыць бывалай красы.

Жаночая восень- няма пазалоты-
Самота стаіць над душою як цень.
Штурхаюць да старасці хуткай турботы,
У шэрасць хаваецца сонечны дзень.

А восень у сукенцы сваёй фарбаванай
Стаіць за акенцам і радуе зрок.
І гоніць самоту з душы апантана,
Сабой засланяючы шэрасць і змрок.

Малюе за вокнамі лісцікі восень,
Старанна стварае вакол прыгажосць.
Жаночае сэрца да сонца ўзносіць,
Як быццам вяртае назад маладосць.

І заіскрылі  жаночыя вочы,
Цёплы на лісце падзьмуў вецярок.
Восень з жанчынай гулялі да ночы,
Радасным, лёгкім здаваўся іх крок.

Як жа было ўсё цудоўна і проста,
Лета і восень, вясна праляціць.
Ну а жанчына не мае ўзросту,
Дапамажыце ёй толькі свяціць.


Рецензии