Мы не волаты-магуты...
Не халопы, не паны,
Лубам ліпавым абуты,
Штаны з лёну, канаплі,
Мы за век у курных будах
Лес на гон палёў зьвялі,
На паташ, на воцат, вугель,
Бочкі дзёгця і смалы...
Мы не волаты-магуты...
За вякамі йдуць вякі,
Мы ж няспынна смокчам грудзі
Нашай матухны Зямлі,
Мы няспынна зь ёй ваюем
І ваюем між сабой,
І , мабыць, спадобна людзям
Жыць разбоем ды вайной...
Хто ж падоўжыць жыцьцё наша
Пасьля вірусаў і войн,
З зернем пойдзе хто ўздоўж пашы,
У абшар пустэчы зямной?...
-14.09.22.
Свидетельство о публикации №122091801740