На ростанях Любовi - 6 -
Зіма скарыла пачуццёвы хор?
Вышынь завеі дальнабачных гор.
Трымайма любоў!.. Неба перанесла
Вугал снегу. Прыступкі паднябессю.
Надвор'е - спрэс панура на зямлі.
Зараз дадаецца: не жылі...
Дакуль любоў сягнула паднябессю? -
І праваруч, і злева тчэ жыццё.
Ператварае, вакольна ўздыхае.
Да згоды містычна замірае, -
Вясёлы колер будзіць небыццё!..
І эфімернасць унікае. Ілбоў.
Ё міласэрнасць. Чуйная падлога.
Вяслуе шлях, бярэ рух дарога.
Стуль мы, - жывапіс масткоў!..
Цяпер душа не мерка супакою.
І кожны дзень - важкая мяжа:
Заясны час вымакнуць спярша!
Імгненні гожа змацаю рукою!..
Я - скарбнік у краіне матылёў.
Сярод ракітных мройных сухавеяў,
Сярод паўднёвых ветраных завеяў.
Сяджу, улюблёны, першанец палёў...
Свидетельство о публикации №122091605751