На ростанях Любовi - 5 -
Калісьці дзёрзкіх - заходы ў быццё,
А мо раней яшчэ - Жыцця жыццё, -
Яно пячатку рыне ўскрай самоты;
Тых самых дзён шчыры цёплы позірк
І пляскі фарб у жух далечыні; -
Неяк наўпрост адлегласцей агні
Маяк тварылі выгнанніку на востраў...
Любові востраў! Востраў мой Любові!
Трэ сонца двор: колькаснасць блакіту...
Цень сустрэў - прамністасць аксаміту!
Любові востраў! Востраў мой Любові!
Тых самых дзён, дзён азнаных,
Што сутарэнне кіне, і асцё
У жменьцы думак - закладніцкіх - шмаццё:
Імкне суквет і квет непрадказальны!
Любові востраў! Востраў мой Любові!
І замірэннем і ўсхваляваннем
Хтосьці напяў узмах замілаванню,
Каб не збуяць на востраве Любові!..
Каб не згубіць духмянабачных руж,
Шчыры, хтось, вынайшаў сцяжынкі,
Перагайдаў гадзіны і хвілінкі,
Гірлянды змайстраваў шаўковых сцюж...
Свидетельство о публикации №122091507806