Пацалунак восенi
Пацалунак верасня гарыць.
Граюць гронкі ў промнях, бы рубіны --
Ззянне тое нельга паўтарыць.
Залатое лісце, бы аправа,
Для чырвона-выспелай красы.
Восень дзён паказвае напрамак --
Тчэ зямное славы паясы.
Маё дрэва -- тонкая рабіна.
Я здавён нясу яе настрой.
Што ж ты сёння з лёсам нарабіла? --
Стала ты мне маці і сястрой.
Горкі смак салодзіць мае думкі,
Абуджае песні даўніх дзён.
Я цягну да спелых гронак рукі.
Я ўспаміны з памяці не сцёр.
Калі ўбачу восенню рабіну,
Гавару ёй: дзякуй, што ты ёсьць.
Не скідай, сястра, на дол рубіны,
Не крадзі ад мамы маладосць.
13.09.2021.
Свидетельство о публикации №122091503329