Асеннi дождж
І я ў вакне -- самотны.
Гляджу, як дождж мой час крадзе
І мые ў хаце вокны.
Цячэ, струменіць з-пад страхі --
Расце ў двары калюгай.
Той дождж ад плуга і сахі
Пад боскай скача пугай.
Так сее верасень грыбы
Ў барах і шумным лесе.
Асенні дождж, бы дзень рабы,
Сказаць мне штосьці меўся.
Я шэпт той сэрцам зразумеў --
Дажджы заўжды такія!
Яны ідуць для перамен --
Дождж глебу не пакіне.
Напоўніць рэчак берагі
Вадою свежай, чыстай.
І паляціць у бок другі
На хмары дня плячыстай.
13.09.2022.
Свидетельство о публикации №122091503309