Цiшыня
Абуджаюцца думкі і словы.
Цішыня -- праваднік самы лепшы
Для Айчыны, народа і мовы.
Разам з ёй я ўзлятаю да зорак,
Углядаюся ў неба дзівосы.
А калі разгараецца золак --
На паперу кладуцца пракосы
Вечных думак, што сэрца краналі
Цішынёю сваёй таямнічай.
Вырасталі з тых гукаў каралі
Беларускай зямлі маляўнічай.
Ты паслухай яе зорнай ноччу,
Прыглядзіся да неба начнога!
Там зіхцяць долі наскае вочы.
Як не дзіўна, -- на небе іх многа.
Вось чаму ноч ад зроку хавае
Алфавіт нашай веры славянскай.
Яна ёсьць. Наша вера жывая --
Яна зорнай пакрылася раскай.
14.09.2021.
Свидетельство о публикации №122091503300