***
Закахайся натхнёна і шчыра,
Каб не страціў ён думак і веры --
Адчыні яму боскія дзверы.
Пакажы ўсе шляхі і дарогі,
Каб на сэрцы знікалі трывогі.
Забяры ад яго ўсе спакусы,
Каб да веры ішлі беларусы.
Бо паэт для Айчыны -- лучына.
Яна цемру кранае вачыма.
Вырастае праменнямі цноты,
Каб у сэрцы прачнуліся ноты.
Дай магчымасць паэту, Айчына,
Бачыць шчасце зямнымі вачыма
І на мове народнага лёсу
На паперы праліць свае слёзы.
Ты не плач, мая маці-Айчына!
Я не бачу для плачу прычыны.
Покуль ёсьць ты ў пачуццях паэта --
Будзе доля натхненнем сагрэта.
14.09.2021.
Свидетельство о публикации №122091503283