***
І сон -- не сон.
Трывожна, сумна на душы.
Гудзе сірэнаю Херсон --
У небе голуб закружыў.
Куды ляцець яму, куды,
Калі гняздоўя больш няма?
Жыве ўвесь горад без вады.
Гудзе сірэнаю вайна.
Тут ля званіц не чутны звон --
Вайна панішчыла крыжы.
Штоночы моліцца Херсон,
Каб голуб той у міры жыў.
А я малюся за людзей:
За кожны ўздых, за кожны дом.
Няхай малітва іх вядзе
Праз боль пакутаў за Хрыстом.
14.09.2022.
Свидетельство о публикации №122091503259