Наша сонца
Ды настрой, падобны хмарам,
Заварочвае у цернi,
Аддае у мiр сансары.
Круцiць карма сваё кола,
Затухае сонца, блякне,
Толькi розум, прага волi,
Зорку ўбачаць у тумане.
Сонца выйдзе з-за кулiсы,
Абарвецца круг сансары.
Мiласэрдным, лiтасцiвым
Стане сэрца без заганы.
Злiтуемся над сабою,
Не затушым ў сэрцы сонца.
Каб нашчадкi сваю долю
Не клялi i днём, i ночкай.
Свидетельство о публикации №122091405879