Ход падзей
Што не трывае гвалту без канца.
Бог забярэ і розум, і карону,
Бо ўсё ва ўладзе нашага тварца!
І нават той, хто праз дзесяцігоддзі
Ламаў законы, забіваў людзей,
Ва ўрочны час пачуе яго:"Годзе!
Твой род пракляў я і тваіх дзяцей!"
Такі лёс зведаў кожны імператар
Ці самазванец, што ўзлез на трон
Ды зла на свеце натварыў багата,
Бо прызнаваў адзіна свой закон!
Я моцна веру, што для нас настане
Час гэты, як Расею Украіна разаб'е,
Калі імперыя сама без моцы звяне
І Беларусь забудзе пра яе!
І выйдзе на свабоду Ціханоўскі,
Хто першы ўзняў народ на супраціў!
Ён ёсць жа наш сучасны Каліноўскі,
Бо ў ім для нас свабоды дух ажыў!
І выйдуць палітычныя на волю
Між імі Барбарыка, Маша, Знак.
А суд дэмакратычны знойдзе Колю
І Сашу з Віцем гэтак жа аднак.
Мы будзем жыць з суседзямі у міры,
Для ўсіх бакоў выгодна таргаваць,
На роднай мове ў беларускай шыры
Магутны Божа будзем мы спяваць!
Дык паднімайся родны мой Народзе!
Ты ж быў калісьці вольным у Ліцьве!
Мы "бацьку" з маскалямі скажам:"Годзе!"
Віват Свабода! Беларусь жыве!
Свидетельство о публикации №122091404347