На ростанях Любовi - 3 -

Мая любоў!.. Адкуль яна прыйшла?
З якіх шляхоў, якіх нямых сцяжынак
У гэты край - салодкі ад дажджынак?
Як ты, любоў, знайсці мяне магла
       На ніве восеньскай насалоды? 
       У баразне пакінутых палёў
       Імглы медзь... гэта ты, любоў?
       Леў-віхор! Пылу пералёты!
Тын - зямля. Узлётны вырай птушак
Збірае песні развітальных дзён.
Асэнсаваны ток ці ветлы Сон -
Спавіты звон кветкавы, не стужак...
       Ты магла чырванню каліны,
       Расцёртым водарам важкасці лугоў,
       Рынутаю готыкай гадоў
       Сэрца чуць, сардэчнасць, - напаміны...
Прачулы пошчак сэрца і дыханне.
Глыбокі зірк на цвёрдую шашу.
Голас - дарны - тонкую мяжу -
Чула сэрца. Таемнасць: дазнанне!
       Таемнасць ахапіла, атуліла.
       Шлях сталення - выдала ключы.
       Удзень я увіхаўся. Уначы:
       "Кахай, кахай!" - душа яе маліла.


Рецензии