На ростанях Любовi - 2 -

Мой свет любові хісткі і засмелы.
Мой свет любові драбнеў і - небасхiл!
Таму адчуў ліўні спелых сіл,
Адтуль душою стаў я белы!..
       І там, між небам ды зямлёю,
       Я нітаваўся знічкай прамянёў
       На квет тваіх мадонніцкіх агнёў...
       Я развітаўся - найперш тады - з зямлёю.
І палюбіў. Што? Паэта Музу?
Ці пекны вобраз, венчаны душой?
Хоць ты была адметнасцю жывой,
Прадчуваў, жывы: вабяць твае вусны...
       А ты прыйшла адна на ўсю прастору.
       На ўсе завеі, гікі, капяжы. З іржы
       На гэты свет, дзе шыр - дажджы.
       Дзе, зледзянеўшы, асядаюць горы,
Каб больш не дыхаць годнаю вясной...
А ты прыйшла, прыйшла сюды за мной
У харастве маленькага дзіцяці!
Ты ўвайшла біблейскай чуйнай маці
       І не скарала кідкаю маной...
       Я ўзлюбіў і ўзлюбіў - душой.
       І даўні квет гукаў абліччам новым:
       Не ўтрымаў спархнелай забудовы...


Рецензии