Наша сонца
Хоча вырвацца з хмараў на волю,
Каб праменнямі спеўнага ранку
Прывітаць нас ля дому, на ганку.
У свабоднай і вольнай краіне
Сонца грацьме. Яно не загіне.
Толькі як нам дайсці да Свабоды? --
Беларус не адчуў яе подых.
Ён, бы сонца, канае ад болю,
Хоча вырвацца з цемры на волю.
Жыць у шчасці і радасці вечнай
І дарогаю крочыць бяспечнай.
Я нясу сваё сонца ў пачуццях.
Зазірніце мне ў вочы, пачуйце,
Як яно асвятляе Айчыну,
Як іскрыцца святлом сваім шчыра.
Я нясу яго ў думках і сэрцы --
Маё сонца і смерці не сцерці.
Ёсьць у ім боскі сплаў: сімвал волі --
Наша сонца не згасне ніколі.
24.08.2021.
Свидетельство о публикации №122091203204