***
Сэрца маё чалавечае кратае
Колерам дум, што ў жыццё мы ўзялі,
Колерам веры, што з Богам нас сватае.
Можна прымусіць народ замаўчаць,
Знішчыць у турмах нязгодных з уладаю.
Ды не паставіць на сэрцы пячаць,
Тым, хто не жыцьме ніколі са здрадаю.
Дзіркі ў сцяне не замажаш хлуснёй --
Шмат у ёй сліны і жоўці праўладнае.
Рухне рэжым Беларусі ўсёй --
Згіне навекі чырвонае, здраднае.
03.09.2021.
Свидетельство о публикации №122091203108