***
Датуль не супакоіцца Расея.
Ёй уставаць і падаць на калені
На плошчы дзён, дзе ён тэрор пасеяў.
Чырвоны Крэмль з Паклоннаю гарою
Не сталі панацэяй для народа.
Куе Масква для новых войнаў зброю --
Яна не чуе дзён жыццёвых водар.
Жыве адна, нібыта горад-прывід --
Энергію яе ўвабрала цела,
Што духу хрысціянскага не прыме
І веры хрысціянскай не хацела.
Ці не таму пакутуе Расея:
Губляе вёскі і губляе Храмы?
Тэрор чырвоны, што той дзед пасеяў
Не здольны залячыць малітвай раны.
Ліецца кроў і чырванее плошча.
Духоўнасць дзён жыве ў спакусе д'ябла.
Масква-Масква! -- тваіх святыняў прошча
Не стане светлай, чыстай і прывабнай.
03.09.2022.
Свидетельство о публикации №122091203099