Азяблае сэрца

Спыталі ў мяне: "Чаму пішаш на рускай, паэце?"
Спытайце лягчэйшае штось, "спадары-генацвале".
Я сэрцам застаўся ў вар'яцкім, бязлітасным леце,
Дзе мову маю адняло. Дзякуй вам, што спыталі.

Я вывучыў мову варожую, каб зразумелі
Мяне акупанты і здраднікі, д'ябла салдаты,
Якія дагэтуль жывуць у крывавым пахмеллі,
Якія і вас, і мяне не пускаюць дахаты.

Калі стане зімна ад «здравствуйте» і «с добрым утром»,
Калі я адчую, што болей не трэба крыўляцца,
Азяблае сэрца сваё ахіну воўнай з футрам,
Вярнуся да роднай, каб з вамі, сябры, павітацца.

12.09.2022


Рецензии