Деревня моя
Ужо і восень з холадам уладараць.
Хоць неба днём яшчэ і зіхаціць,
Ды ўсё часцей маркоцяць яго хмары.
Яшчэ па летняму адзеты лес і луг,
Здзіўляюць вочы колеры і фарбы.
А ў палях камбайны і плуг
Змагаюцца за восеньскія скарбы.
Світанак абуджае, як заўжды
Птушыным спевам- летнім адгалоскам.
Душа імкнецца з цеплынёй туды,
Дзе карані і подых роднай вёскі.
Дзе так чаруе восеньскі пейзаж,
Бярозкі ранкам шэпчуцца з дубамі.
Сады рупліва ладзяць свой кірмаш,
А лес стары прапах наскрозь грыбамі.
А вечарам навокал цішыня-
У душы спакой нарэшце наступае.
І толькі там, дзе вёсачка мая,
Чаруе казкай восень залатая.
Хоць і жыццё на месцы не стаіць,
Бяжыць па- гарадскому, мітусліва.
Але душа ў вёсачку імчыць,
Дзе цішыня і восеньскае дзіва!
Свидетельство о публикации №122091201723