На ростанях Любовi - 1 -
Шпурляе студзень водбліскі вясны, -
Прыходзяць стуль да мяне сны,
Якіх мяжа ёсць прыцемак пякучы...
Далёкіх зорак зазімкавых, сцюдзёных
Сыходзяць думкай сведкі даўніны,
Таму прадбачу разоры навіны, -
Прыходзяць думкі, бы гартаю дзённік
Сінечы роднай, адвечнай, - сіняя стужка!..
І мы адны з табою, мы - адны...
Кранаем ціха золата струны
Сярод зімова-летніх завірушак.
Далёкіх зорак прадвызначаная доля.
Якую ўладай цяжка загадаць.
Раз у жыцці надарыцца спазнаць -
Ёсць ураджай віхуры і на полі!..
З далёкіх зорак мроівы аб свеце.
Што будзе мне, сонцу, табе.
Дзе не пачуем песень у журбе
На нашай шчасцем, вытканай планеце!
Свидетельство о публикации №122091107078