Аранжавая поуня зноу над лесам...

***
Аранжавая поўня зноў над лесам,
Як разамлелы спелы апельсін.
Я поўню тую для цябе павесіў
Сярод бяроз, і елак, і асін.

Хачу, каб твае вочы так гарэлі,
Як сёння поўня яркая гарыць.
Хачу, каб мы з табой яшчэ паспелі
Навекі і да болю палюбіць.

Хачу, каб поўняй поўніліся ночы,
Калі цябе я буду цалаваць.
Хачу, каб твае стомленыя вочы
Маёй душы жадалі  праспяваць

Пра поўню, што вісіць над садам сёння,
Пра тое, што табе я не змяніў.
І ты ўсміхнешся ласкава спрасоння,
Бо ведаеш, за што я палюбіў.

11 верасня 2022 г.


Рецензии