Зажылася
Камяком таполевага пуху да лаўцы маёй набліжалася старая –
берэт, макінтош, рыдыкюль…
Рагавыя акуляры?!
Ну вось, падышла і, нахіліўшыся да мяне, спытала яна
цырымонна і суха:
- Не занята?
Села, сагнуўшыся, прастору вакол прыціснуўшы адчуваннем тугі…
Потым, распрастаўшыся, глядзела, глядзела на неба…
Раптам, здрыганулася!
Пасля, ўсёго гэтаго, ледзь не ўпала,
да мяне павярнулася,
удыхнула
і
затарматала –
усё гучней і гучней яна мармытала пра нешта сваё,
губляючы і зноў знаходзячы тую адзіную сувязь,
калі кажаш проста так …
Ні аб чым?!
Пра ўсё?!
... І час ад часу ўскрыквала:
- Зажылася!!!
Заціхла…
Апамятавалася…
Сціснулася ў камяк хрумсткі…
Сухою далонню прыкрыла дзіравы панчоха…
А пасля ледзь чутна:
- Ізі ты адсюль…
Я прашу…
Ну, сыдзі ты адсюль, я прашу!!!
Свидетельство о публикации №122090804530